|
I. Камень у вераньні першабытнага чалавека. Паданьні аб зьяўленьні камянёў
II. Багомленне камянёў. Камяні дапаможнікі. Вераньні зьвязаныя з рознымі
камянямі. Камень у народнай мэдыцыне. Шкодныя для чалавека камяні. III.
Акамянеласьці жывых істот. Камяні, краўцы і шаўцы. IV. Камяні з выбітымі
знакамі і легенды аб іх. V. Камяні, якія выабражаюць розныя фігуры. Каменныя
бабы. Каменныя крыжы. VI. Заключэньне.
У С Т У П.
Нарыс "Камень у вераньнях і паданьнях Беларуса" быў напісаны мною ў пачатку
1923 г. і прачытаны тады ж у "Таварыстве гісторыі і старажытнасьці пры
Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце". Згодна выказаных заўваг сяброў
Таварыства я выкарыстаў яшчэ некалькі новых крыніц да гэтага пытаньня, а
таксама склаў спэцыяльную анкетупрограму да зьбіраньня вестак аб каменных
помніках беларускай старасьветчыны. Анкета гэтая спачатку была надрукавана ў
зборніку "Віцебшчына", Віцебск, 1925 г., а потым у "Нашым Краі", 1926 г. №
2. Аднак новых цікавых даных знайшлося мала. Некалькі артыкулаў мясцовых
краязнаўцаў было зьмешчана ў газ. "Савецкая Беларусь" і інш. выданьнях, якія
мной і скарыстаны.
Крыніцы, з якіх я браў патрэбныя для гэтай мэты весткі былі самыя
рознародныя. У этнографічнай літаратуры даныя аб камянёх вельмі распылены,
раскіданы дробнымі запіскамі па розных выданьнях і вынайсьці іх, пры
адсутнасьці ў шмат якіх выданьнях альфабэтных паказьнікаў, было даволі
цяжка. На жаль, павінен адзначыць, што мной ня выкарыстаны поўнасьцю
матар'ялы з "Губернскнх Ведомостей" і "Епархнальных Ведомостей". Некатарых
б. беларускіх губэрань і парафій памянёных выданьняў я ў Менску не знайшоў.
Да ўсіх іх, за выняткам паказьніка Е. Раманава да "Мог. Губ. Вед.",
адсутнічаюць паказьнікі зьмешчаных артыкулаў, без якіх гэты агромністы
матар'ял зьяўляецца амаль што недаступным дасьледчыку.
У болmiасьці каменныя помнікі, паказаныя як у этнографічнай літаратуры, так
і ў архэолёгічнай, ня маюць дакладных апісаньняў і памераў. Нават у
архэолёгічных картах Віленскай і Горадзенскай губ. Ф. Пакроўскага няма
вымераў дакладнага паказу на месцазнаходжаньня тых помнікаў, якія
прыводзяцца мной з памянёных кніг у гэтым нарысе. Я асабіста ня меў
магчымасьці сам агледзець усе прыведзеныя ў нарысе помнікі і зрабіць
апісаньне, вымер і рысункі з іх. Таму і ў нарысе ў большасьці адсутнічаюць
вымеры камянёў, а аб некаторых падаецца вельмі сьціслае апісаньне, што
часткова адбіваецца на зьмесьце гэтага нарысу. Некаторыя даныя я ня мог
зусім скарыстаць, дзеля недакладнасьці вестак аб іх. Праўда, дэтальны вымер
не абавязкова ведаць, каб прасачыць узьнікненьне і эволюцыю паданьняў і
вераньняў, зьвязаных з каменем, але ў некаторых выпадках велічыня каменя і
яго форма дапамагліб чытачу выразьней уявіць падставы, на якіх узьнікла
паданьне і вераньне. Тое самае прыходзіцца сказаць і аб малюнках. Ня ўсе
віды помнікаў, якія разглядаюцца ў нарысе, паказаны ў малюнках. Шмат да якіх
цікаўных помнікаў няма малюнкаў, бо дастаць іх ня было ніякай магчымасьці. 3
паданых малюнкаў некаторыя (8 малюнкаў) былі ўжо надрукаваны ў розных
выданьнях і яны падаюцца з паказаньнем аўтара, у якога запазычаны. Рэшта
малюнкаў падаецца ў нарысе ўпяршыню і між іншым упяршыню зьяўляюцца ў друку
"каменныя бабы" на Беларусі.
I.
У прадстаўленьні і вераньні беларуса цікавае месца займаў камень. Камень для
дзікага і напаўдзікага чалавека прадстаўляў таемную моц, якую ён ня мог
разгадаць. Пры ўдары камень аб камень, чалавек ня мог бяз жаху бачыць, як з
каменя сыпаліся іскры агня,-гэтае грознае і небясьпечнае сілы, ад якой
нішчыліся лясы, яго скарб і г. п. Апошняе на нашага прашчура павінна было
рабіць моцнае ўражаньне. Незразумелае ў камені пазьней ім стала тлумачыцца
прабываньнем добрых і злых духаў, ад якіх мог залежаць лёс і само жыцьцё
чалавека. Чалавек стаў верыць, што каля вялікіх камянёў жывуць агнявыя
зьмеі. Злажыліся выабражэньні аб зьмяіных могілках і г. п. Апроч таго,
камень у бытавым жыцьці першабытнага чалавека, як прылада, займаў віднае
мейсца: з каменя ён здабываў агонь, камень служыў яму прыладай у змаганьні
за сваё існаваньне, быў яму зброяй у абароне ад ворагаў і інш., і ня дзіва,
што чалавек каменю пачаў надаваць ня меншае значэньне ў сваім вераньні,
чымся іншым праявам прыроды, якія яго блізка акружалі і сярод якіх ён жыў.
На камені першабытны чалавек складаў ахвяры сваім багом, спраўляў на іх
хаўтурныя трызны. На месцы вялікіх здарэньняў чалавек стаўляў камень. У
каменных дамавінах (дольмэнах) хаваў нябожчыкаў і над магіламі накладаў з
каменьня курганы. Як водгук гэтага яшчэ і цяпер чалавек на могілках кладзе
камень. Каменю прыдавалася аблічча тых багоў, якіх выабражаў сабе чалавек
таго часу. У часе хваробы да каменя зьвярталіся, шукаючы дапамогі; каменчыкі
насілі, як амулеты самі і прывязвалі сваёй жывёле. Вялікіх грэшнікаў бог
абяртаў у камяні; шпураў на зямлю з неба, у часе навальніцы, каменныя
грамовыя стрэлы. Чалавек у гістарычным кругабегу, у сваім паступовым
культурным разьвіцьці рабіў новыя вынахады, замяняў адны прылады ў сваім
быце другімі, больш дакладнымі. Век каменя зьмяніўся векам мэталю і чалавек
даўно забыўся аб былых прымітыўных сваіх каменных прыладах, аб сваім
першабытным жыцьці, але ў яго сьветаглядзе, у яго ўяўленьні яшчэ доўга жыў
камень, атулены хомарам сівой, дзікай старадаўнасьці.
Вераньні і выабражэньні, зьвязаныя з каменем на раніцы жыцьця чалавека,
паклалі свой сьлед у так званым сьвятарным пісаньні. У кнізе Ісуса Навіна
(V, 2) апавядаецца, што Ягова загадаў Ісусу зрабіць тры каменных нажы і
абрэзаць імі другі раз сыноў Ізраілевых. У перакладзе гэтайжа кнігі
Сямідзесяцьцю Тлумачамі (Кн. 1. Н. XXIV, 29 і 30) чытаем гэткае паданьне: "І
ў могілку, у якую апусьцілі яго (Ісуса Навіна), палажылі каменныя нажы,
каторымі ён абразаў дзяцей Ізраілевых у Галгалах, пасьля вываду іх з Эгіпту,
па загаду Яговы і яны (тыя нажы) там да цяперашняга часу". Як сьведчыць
Гэрадот (Кн. II ч. 86) і ДзіодарСыцылійскі (Кн. 1, II) эгіпецкія
бальзамоўшчыкі мумій ускрывалі нябожчыкаў нажамі, якія былі зроблены з
крэмня, альбо наогул з каменя. Ціт Лівій (1,24) кажа, што ў рымлян загадчык
таварыства офіцыялаў, так званы "раter рatratus", у час замірэньня калоў
ахвярнае парасё крамнёвым нажом. Народ-этрускі-які замёр, насіў крамнёвыя
стрэлы на шыі, якія лічыліся ў іх галоўнай аздобай сярод дарагіх залатых
пацерак. У эгіпцян, фрыгійцаў, грэкаў меліся каменныя нажы і сякеры з
выразанымі на іх ерогліфамі, малюнкамі боскіх эмблем і пасьведчаньнямі.
Падобныя рэчы шмат якія народы, каторыя ўжо мелі багатую мэталёвую прыладу,
клалі нябожчыкам у могілкі пры пахаваньнях [1].
Культ каменя, відаць, не належаў выключна якомуколечы аднаму народу. У
паданьнях розных народаў спатыкаюцца розныя забабоны, зьвязаныя з каменем.
Але прадстаўленьне аб камені ў розных народаў прымала свае асаблівыя формы.
Так, у кнізе Гэнрыка Віслоцкага "Маrchen und der Bukowinaer und Siebenburger
Armenier(Hamburg, 1892) падаецца казка аб тым, як даўней камяні хадзілі па
зямлі, елі, пілі і рабілі ўсё патрэбнае для людзей. Людзі тады жылі бяз
працы і клопату. Гэта была самая шчасьлівая пара людзкога жыцьця. Але
ўмяшаўся чорт і ўсяму шчасьцю прышоў канец. Адзін раз камяні зышліся і
пастанавілі выбраць сабе царом залаты камень. Але чорт захацеў паказаць ім,
што крэмень можа зрабіць больш, чым залаты камень. Чорт паклікаў да сябе
крэмень і жалязьняк, сказаў ім стаць каля хаты і ўдарыцца галовамі адзін у
аднаго. Ад удару з крэмня пасыпаўся агонь, і полымя абхапіла ўсё кругом.
Людзі ў агні сталі знаходзіць сьпечаных зьвяроў і плады, якія спадабаліся ім
і яны сталі ў сябе дома раскладаць вогнішчы і варыць страву. Бог, бачачы,
што ад гарачага агню шмат дзеецца шкоды і, каб пастрымаць людзеіі, забіў
маланкай 10 чалавек. Камянёмжа затое, што выклікалі агонь, бог зрабіў так,
што яны перасталі хадзіць, гаварыць, есьці і піць і заўсёды ляжаць, як
няжывыя [2].
Цікава пабачыць, у якія формы вылілася выабражэньне аб паходжаньні камянёў у
эстонцаў. П. Шэйн прыводзіць з кнігі "Wedemann. Aus dem mueren und ausseren
leben der Ehsten (стар. 388 і 457) цікавае аб гэтым апавяданьне. У аповесьці
гаворыцца, што калі Майсей пад Сінайскай гарой пабіў табліцы закону, то
вецер іх пыл разьмёў па ўсёй зямлі і з кожнай пылінкі вырас камень, а на
кожным камені напісаны закон і лёс людзей [3].
У беларусаў нямала маецца сваіх паданьняў, у якіх тлумачыцца зьяўленьне на
зямлі камянёў. Паводле аднэй пагудкі камяні зьявіліся на зямлі дзеля гэткай
прычыны: нячыстая сіла ў небе спрацівілася богу, захацеўшы стаць сама роўнай
богу. Угнявіўшыся гэтым, бог паскідаў нячысьцікаў на зямлю і абярнуў іх у
камяні. І вось цяпер, дзе вялікі камень-гэта быў болылы чорт, меншыяж камяні
ўяўляюць сабой малых чарцянят. Дзеля тагож, каб абернутыя ў камяні чэрці не
расьлі і ня множыліся, бог, скідаючы іх на зямлю, пракляў [4].
Камяні, паводле некатарых прадстаўленьняў беларускага народу, ёсьць ня што
іншае, як зачараваныя-зямля, людзі, жывёла, пні дрэў, пячоны хлеб, і г. п.
Гэта даводзіцца тым, што камяні захоўваюць форму рэчаў, што ўся'кі камень
перапалены ў лазьні і ёўні, або ў печы, ці на вогнішчы, рассыпаецца ў
жарству, а потым, паступова драбнеючы, злучаецца з зямлёй, сваёй
першапачатнай крыніцай.
Камяні растуць, як толькі ў царкве пачуецца першае пяяньне "Хрыстос Ускрос",
пакуль ня будзе вымаўлена апошняе слова песьні. Рост гэты такі малы і
няпрыкметны, што, пражыўшы тысячу гадоў, чалавек убачыўбы, што камень вырас
толькі на таўшчыню "мезянага пазногця" на руцэ чалавечай [5].
Камяні растуць з зямлі, як грыбы, маюць дзяцей, якія часта бываюць прыросшы
да вялікіх камянёў. Каб бог не пракляў камянёў, яныб так разрасьліся на
зямлі, што ня толькі ня былоб дзе араць зямлю і сеяць збожжа, але ня былоб
дзе і прайсьці чалавеку. У кожным камені захавана душа грэшніка, якога
пакараў бог. Кожны падняты і кінуты камень пачынае расьці. Даўней камяні
расьлі, але ў часы Хрыста яны перасталі расьці. Здарылася гэта так: хадзіў
Хрыстос па сьвеце і, неяк раз ідучы па дарозе, ён балюча ўдарыў пальцамі
нагі аб камень і за гэта пракляў камяні, каб яны больш не расьці [6]. Блізкае
да гэтага паданьне запісана М. Нікіфароўскім. Камяні расьлі да таго часу,
пакуль маці божая не пабіла аб іх да крыві босую нагу, сьпяшаючыся да
расьпятага сына свайго. Угнявіўшыся, яна пракляла толькі той камень, аб які
пабіла нагу. Але дзеля таго, што камяні ляжалі "скупіўшыся", то праклён
перайшоў і на другія камяні і распашырыўся на ўсё каменьне [7]. Перасталі яшчэ
камяні расьці і дзеля таго, што хітры чалавек разгадаў боскія тайны, якія
былі ўложаны ў камяні, і дзеля гэтага бог спыніў рост каменьня. Па ўсім небе
таксама рассыпана каменьне, якое грэшнікі зносяць у адно месца. Калі
каменьня набярэцца так многа, што яно можа праламіць неба, і прычыніць
людзям незаслужаную бяду, тады другія грэшнікі раскідаюць ізноў каменьне па
небе. Ад гэтага і вынікае гром. Здараецца, што грэшны пакутнік няўмела кіне
і тады камень гэты ляціць на зямлю [8].
Бязумоўна, што багатая фантазія беларускага народу стварыла больш пагудак аб
зьяўленьні камянёў на зямлі, але, як заўважае П. Шэйн, беларуская этнографія
дагэтуль мала зьвяртала ўвагі на гэтае пытаньне.
II.
Бачачы заўсёды перад сабой незразумелыя формы і ўласьцівасьці каменя,
чалавек ня мог устрымацца, каб не зрабіць камень об'ектам свайго
пакланеньня.
Сярод беларускага народу сустракаецца многа адмен багомленьня каменя. Сваім
убогаяўлёным камянём чалавек надаваў у некаторых выпадках рознаякія формы, а
ў большасьці не парушаў іх прыродную форму, якая часам мела фантастычны
выгляд. Багомленьне камянёў зьвязана, галоўным чынам, з мэтай атрымаць
дапамогу ў хваробе і дапамогу ў розных няшчасных выпадках.
Багомленыя камяні знаходзяцца на ўсёй Беларусі. Каля вёскі Перажары, б.
Ігуменскага пав. б. Менскай губэрні, крокаў на 200 адзін ад другога ляжаць
два камяні. Аднаго з іх народ называе "Дзем'ян", а другога "Мар'я". Гэтыя
камяні адзін час славіліся цудоўнай сілай. 3 абшараў Віцебшчыны,
Магілеўшчыны, Віленшчыны і нават Пскоўшчыны зьбіраліся да іх людзі, хворыя
паралюшам, глухатой, кульгатой, і інш. хваробамі, шукаючы ўздароўленьня [9].
Каля в. Рудабелкі, б. Бабруйскага павету знаходзіцца камень, які згодна
народнаму паданьню дапамагае ад хваробы вачэй і інш [10]. Пры царкве ў в.
Горках, Дзеравенскай вол., Слонімскага павету, Горадзенскай губ. некалі
стаяў вялікі камень, накшталт калонны. Гэты камень рашчапіўся на тры часткі.
Верхняя частка, затрымаўшыся ў сваёй аснове, адным канцом абапёрлася на
зямлю так, што пад каменем утварыўся праход, праз які даўней мог лёгка
праходзіць чалавек. Камень гэты ў народзе лічыцца ўбогаяўлёным і некатарыя
сьвятыя людзі стаўшы на калені праходзілі пад ім, веруючы, што камень дасьць
ім жаданую дапамогу [11]. Надзвычайна цікавы камень гэтай групы знаходзіцца
каля м ка Пагост на Случы, Слуцкага пав. у Дарогінскай парафіі, у б.
Мардвілаўскім лесе. Гэты аграмадзісты валун мае форму ўсечанае піраміды,
пляцоўка піраміды мае да 4 мэтраў у квадраце. Пасярэдзіне гэтае пляцоўкі
праз невялікую атворыну б'е фантанам халодная крынічная вада. На "Макавея"
каля каменя адбываецца сход народу, які прыходзіць пакланіцца
каменю,-цалуюць яго і п'юць ваду. У часе апошняй вайны адзін ваенны інжынэр
меўся ўзарваць яго, але народ, зышоўшыся, упрасіў не чапаць каменя [12].
Гэтак сама на Случчыне, у в. МокраныКуцаўшчына б. Кіявіцкай вол. знаходзіцца
камень з рысункам ступні нагі і рукі чалавека. Сяляне на "Дзевятніка"
хадзілі да гэтага помніку з процэсіяй, маліліся і цалавалі камень [13]. На
Чэрвеншчыне (раней Ігуменшчына), каля мка Сьмілавічы ёсьць "Святая гара", на
якой знаходзіцца камень з знакам, падобным на сьлед чалавечы. Гэты сьлед
доўга быў об'ектам багомленьня, а потым над ім паставілі царкву. Легенда
кажа, што некалісь ішлі тры багародзіцы, шукаючы сабе места, дзеб ім
аб'явіцца. Адна з іх пайшла ў Дудзічы, другая ў Навасёлкі, а трэцяя ў Ляды.
Лядзянская спынілася адпачыць на гэтай гарэ, дзеі пакінула свой сьлед на
камені. Першьш цудам тут было выздараўленьне зусім сьляпога нейкага пана.
Каля Навагрудку знаходзіцца камень, на якім відаць якісь то сьлед, быццам
пяткі і пальцаў. Паводле народнага паданьня пальцы-гэта сьляды багародзіцы,
а пятка зьяўляецца сьледам чорта, які гнаўся за багародзіцай, але ня мог
дагнаць, бо яна схавалася ў манастыры і стала праяўляць цуды. Да гэтага
каменя сяляне ідуць на пакланеньне, кладуць грошы, воск, лён і г. п.,
моляцца і цалуюць сьлед "багародзіцы", а на сьлед "чорта" плгоюць, прычым
здараюцца памылкі-сьлед "чорта" цалуюць, а на сьлед "багародзіцы" плююць.
Другія інакш тлумачаць знакі на гэтым камені: быццам у часе швэдзкай вайны
кампанія швэдаў пакінула гэты знак, мабыць, каб паказаць, куды накіраваліся
швэды [14].
Аб сьвятасьці каменя пяецца ў духоўных вершах т. зв., "Галубінае кнігі":
А які камень усім камяням маці?
Латыр камень усім камяням маці.
Чаму латыр
камень усім камяням маці?
Таму латыр камень усім камяням маці,
Что з яго ў
Русаліме градзі храм явіўся [15].
На высокіх мясцох, дзе зьбіраліся крывічы для абгаворваньня розных сваіх
спраў, складалі яны сваім багом у ахвяру зьвяроў, птушак і камяні [16]. На
беразе Вяльлі недалёка ад вёскі Тупальшчына, каля каменнай заборы "Аш.мянец"
знаходзіцца камень, на якім, па думцы Тышкевіча, гарэу сьвяты нязгасны
агонь. (Рыс. 1) [17].
Багі беларуса паганскіх часоў не вымагалі, відаць, ад яго толькі жальбы і
пакаяньня, як хрысьціянская вера. Ён чціў сваіх багоў гульнямі і вясёлымі
забавамі. Як відаць з пададзеных ніжэй ведамак, каменю ў падобных гульнях
удзялялася немалая ўвага. На Ігуменшчыне каля Горадні, на правым беразе р.
Бярозы, у лесе на ўзгорку, знаходзіцца камеыь. Каля гэтага каменя на
Купальле зьбіраецца народ і праводзіць вечар у гульнях і песьнях [18].
Захавалася паданьне аб камені, які быццам ляжаў на гарэ Мар'іна Горка, каля
Новасёлак на Чэрвеншчыне. На гэтай гарэ на камені адбываліся трызны і гульні
ў паганскія часы, пакуль быццам адзін духоўнік, убачыўшы гэта, не асьвяціў
сьвятой вадой, пасьля чаго гара рашчапілася, а камень праваліўся [19].
У старажытныя часы, калі рэкі нашы зьяўляліся галоўнымі гандлёвымі шляхамі,
камяні, якія ляжалі на рачным днішчы, былі вельмі небясьпечньші ў часе
пераезду праз іх. Аб такія камяні і каменныя "заборы" часта разьбіваліся
чаўны і ў рацэ гінулі тавары. Пры такіх варунках у гандляроў і плытнікаў,
што езьдзілі па беларускіх рэках з грузамі, трэба думаць, у вельмі далёкай
сівой даўнасьці злажыліся паданьні і багомленьне такіх камянёў. Так,
напрыклад, праяжджаючы па рацэ Вяльлі, вышэй за Жодзішкамі, знаходзіцца
каменная заборл, якая завецца "Прывітальня". Даўней, як толькі набліжаўся да
гэтай заборы струг, "стырнік" (кормшчык) кідаў у ваду кавалак хлеба з сольлю
і казаў: "Вітаю цябе хлебам сольлю, хлеб соль прымі і мяне прапусьці". Ад
гэтага, відаць, пашоў і назоў "Прывітальня" (Рыс. 2). Ніжэй за Жодзішкамі,
каля в. Тупальшчына знаходзіцца каменная забора "Ашмянец", аб якой у народзе
жыве паданьне, што каменьні гэтае заборы зьявіліся ад таго, што чарцям не
спадабалася распачатая будова касьцёлу ў Жодзішках і яны зьвезеныя езуітамі
камяні на касьцёл пазносілі ў раку. Параскіданыя ніжэй па гэтайжа рацэ
камяні з такімі назовамі, як "СтукБаба", "Вол", "Разбойнік", "Ганчар",
"Чарвінец", "Сьвіньня" і інш., паказваюць на легендарнае паходжаньне гэтых
назвау, якія, як можна думаць, узьыіклі ў сувязі з вераньнем аб жывых
істотах перакінутых у камяні [20].
Камень не застаўся незаўважаным і ў народнай мэдыцыне беларускага народу.
Вядома, што шмат якія народныя лекі маюць свой сэнс і значэньне, але
большасьць іх ня мае ніякага значэньня і трывае дзякуючы народнай цемнаце і
забабоннасьці. Да ліку апошніх адносіцца і ўжываньне каменя ў народнай
мэдыцыне. Пакута прымушала чалавека шукаць сродкаў ратунку. Як было сказана,
ня ўсе камяні памагалі за тое, што ім пакланяліся. Устаноўлена нямала
выпадкаў, калі камень дапамагаў толькі тады, калі яго чалавек спажываў
унутр. Так каля в. Раменьнікі Трабскай вол. Ашмянскага пав. Віленскай губ.
знаходзіцца камень, з якога народ скабліў парашок, веручы, што калі пры
хваробе прыняць гэты парашок, то хвораму наступіць палёгка [21]. На Крычаўскіх
палёх, каля Турава б. Менскай губ., ляжаць каменныя крыжы, якія, як кажа
народ, прывезены сюды ў пачатках хрысьціянства. Народ адносіўся да іх з
пашанай і пры хваробе таксама скабліў з іх парашок і прымаў, як лякарства
[22].
Шырака ўжываліся, як лекавы сродак і знойдзеныя каменныя прылады. Так,
напрыклад, праз дзірку каменных малаткоў пераліваецца чыстая вада, пасьля
чаго яна ўжываецца, як лякарства. Гэтак сама крамнёвыя наканечнікі стрэл,
якія ў Беларусі завуцца "пяруновы стрэлы", ужываюцца ў народнай мэдыцыне, -іх
прыкладаюць да хворага месца і г. д.
У народных замовах часта памінаецца камень дзеля ўзмацненьня замовы. "На
моры на кіяні, на вострові на Буяні ляжыць белый камень"... "На моры на
кіяні сядзіць старушка на камяні з вогнівцом, с крэмянцом; суроцы, уроцы
отсякала, отбірала і на мора отсылала"... "Ляжыць на сінім моры сіній
камень, на том камяні сядзяць дзьве дзевіцы"... "На моры на кіяні ляжыць
камень Латыр"... "На полі на кіяні', на моры на сіяні ляжыць
камень-латыр"... і г. д. [23] Здараюцца і такія камяні, якія могуць ня толькі
прынесьці чалавеку дапамогу, але і пашкодзіць. Адзін з такіх камянёў
знаходзіўся ў в. Камянцы па дарозе з Себежа ў Люцын, б. Віцебскай губ. Аб
паходжаньні гэтага каменя існуе такое паданьне: калі ў часе нейкае вайны
праходзілл войска, яно пагналася за дзяўчынай. Уцякаючы ад салдат, дзяўчына
прамовіла: "лепшбы я каменем па зямлі качалася, чымся дастацца салдатам на
зьдзек". Сказаўшы так, дзяўчына гэтая абярнулася ў камень. Камень гэты
завецца чамусьці "Пястун". Гэты "Пястун" прыцягаў да сабе шмат людзей, якія
прыносілі і клалі на камень ахвяры. Багомленьне гэтага каменя яшчэ больш
узмацнілася пасьля здарэньня, якім "Пястун" выявіў сябе шкодным каменем.
Нейкі пан узяў гэты камень, прывёз, у свой двор і палажыў яго пад сьвірнам.
3 гэтага часу пану ня стала шанцаваць. Ён і жонка яго пачалі часта хварзць,
а гаспадарка зусім зьвялася, Убачыўшы ў сьне, што дрэнна яму стала за
зьнявагу да каменя, пан ізноў адвёз камень на яго старое месца [24]. Е. Раманаў
тут запісаў весткі аб двух камянёх. Адзін з іх зваўся "Пястун", а другі
"Бабка". Паводле запісаў Е.Раманава абодвы камяні-скамянелыя людзі,
першы-дзяўчына, а другі-жанчына з малым дзіцем. Прычына акамянеласьці таяж
самая. Уякасьці ахвяр на камень клалі: хлеб, грошы, палатно, ягады, істужкі
і г. п. [25] Падобны шкадлівы камень знаходзіцца ў в. Кукарава, б. Ігуменшчына.
Гэты камень таксама завецца "Пястун". Калі, праходзячы, камень зачапіць, дык
можна асьлепнуць. Кругом вёскі, дзе знаходзіцца гэны камень, шмат
магільнікаў паганскіх і хрысьціянскіх часоў, на якіх маюцца каменныя
крыжы [26].
III.
Паданьні аб акамянеласьці чалавека і скаціны спатыкаецца даволі часта і
маюць шшт варыянтаў, Камень каля мка Куранец, б. Вялейскага павету,
Віленскай губ. узьнік з гэткага здарэньня. На гэтым месцы некалісь жыў шавец
Гомсін, які ня верыў у бога. Адзін раз, на Вялікдзень, усе паншлі ў царкву
маліцца, а Гомсін узяўся шыць боты. Заразжа ўзьнялася хмара, загрымеў гром,
ударыла маланка, якая забіла шаўца і спаліла хату. На мейсцы, дзе жыў шавец,
людзі ўбачылі гэты камень. Калі ў Вялікдзень нахіліцца да каменя, то чуваць,
як пяе пятух і майструе шавец [27]. У дварэ Клесін Вялейскага пав. Віленскай
губ. ляжыць камень, які стаўся з чалавека і пары валоў, дзеля таго, што
чалавек вышаў на сьвятога Барыса араць [28]. Каля Несьвіжа, недалёка ад ф.
Лазовічы, ляжаць тры камяні. Адзін тырчыць з зямлі і хаця слаба, але
напамінае фігуру чалавека, а два ляжаць непадалёку ад першага. Апавяданьне
кажа наступнае: жыў князь, які не баяўся бога, мучыў народ і прымушаў
хадзіць на працу ў вялікія сьвяты. Адзін раз загадаў князь людзям на
Вялікдзень ісьці на працу, а хто непаслухае, таму пагражаў вырэзаць на
плячох тры паласы скуры. Пайшлі людзі на поле, запраглі валоў, але араць не
пачынаюць. Б'е войт батагом няслухмяных, а людзі не бяруцца за працу.
Прыехаў на поле сам князь. Войт перад князем узяў сам саху і пачаў араць.
Але не дайшоў ён і да паловы баразны, як ударыў гром з неба і войт з валамі
акамянелі [29]. Гэтак сама за працу на Вялікдзень акамянеў чалавек з валамі на
Барысаўшчыне, каля в. Пустой. У г. Вільні, у ваколіцы Сьніпішкі, на правым
баку Вількомірскай дарогі, на полі ляжыць некалькі камянёў, аб якіх у
наролзе захавалася паданьне, што камянямі гэтымі зьяўляюцца маладыя і іх
госьці, якія бессаромна, непалюдзку, спраўлялі вясельле. За гэта бог усіх іх
абярнуў у камяні [30]. Падобнае да гэтага, ісунуе паданьне аб камянёх у мку
Дзерачын, Горядзенскай губ. Тут знаходзілася шэсьць камянёў у адным мейсцы і
сёмы крыху водаль. На камянёх можна было разабраць рысы чалавечага аблічча,
на адным нібы адзеньне, як у маладой да шлюбу. У народзе трымаецца легенда,
што гэта вясельле абернутае чараўніком у камяні за тое, што сустрэўшыся з
ім, зьняважылі яго, не аддаўшы належнага прывітаньня. Сёмы камень, водаль,
гэта быццам музыка, які ехаў за вясельлем [31]. Недалёка ад в. Валы б. Пагоскай
вол., Ігуменскага павету, каля рэчкі Клёўкі ляжаць два роўныя памерамі
вялікія камяні адзін ад аднаго на валова ярмо. Недалёка ад іх ляжаць яшчэ
тры значных па велічыні камяні, прадаўгаватая пліта і не калькі дробных
каменчыкаў. Усе гэтыя камяні некалі былі другімі істотамі, якія акамянелі.
Адзін чалавек захацеў праканацца, ці большы на Вялікдзень дзень, ці не.
Дзеля гэтага ён запрог валоў і пашоў араць, каб паглядзець, ці больш ён
узарэ на Вялікдзень зямлі, ці не. Але бог разгневаўся на яго за тое, што ён
у сьвяты дзень стаў араць. У той час як чалавеку жонка прынесла ў гаршчэчках
сьнедаць і прыбег за ёй з двара сабачка, тады бог валоў, чалавека з жонкай
ісабачку, гаршкі і рушнік, які быў засланы для яды, абярнуў ў камяні. Два
камяні крыху і напамінаюць валоў. Яшчэ да нядаўна народ верыў тут, што
працуючы на Вялікдзень можна акамянець [32]. Амаль што аналёгічнае паданьне
існуе пра камень, які знаходзіцца ў Мазырскі.м раёне, паміж хутарам Нагорныя
і в. Бібікі. Тут таксама чалавек захацеў праверыць, ці праўда, што на
Вялікдзень вялікі дзень, і каб у гэтым праканацца пашоў араць. Калі жонка,
пакарміўшы с'вайго гаспадара ў полі полднікам, пайшла дамоў і азірнулася
назад, то ўбачыла што яе чалавек і валы акамянелі. Акамянела тутакаж і яна
са.ма і гаршкі, у якіх прыносіла полднік. Ка.мяні гэтыя ўваходзяць паступова
ў зямлю і калі зусім схаваюцца-будзе канец сьвету. Калі біць камянём па
"валох" то з іх "цячэ кроў". Цепер тут засталіся толькі два камяні-"каменныя
валы" і "каменпае ярмо" [33]. На Бабруйшчыне, па дарозе з Жыціна на Асіпавічы,
каля сяла Крынкі, знаходзіцца камень, які завуць "валамі". Апавядаюць, што
адзін селянін вышаў араць на Вялікдзень і за гэта акамянеў разам з валамі і
сахой. Апавяданьне гэта маеі другія варыянты. Укамені, якіня мае выразнае
формы, народ знаходзіць фігуру ратая, валоў і інш. Тутакаж знаходзяцца і
іншыя камяні, якія маюць форму быццам птушак, і ўладаюць невядомай цудоўнай
сілай [34]. Каля вёскі Дзярэўнай б. Слонімскага павету знаходзіцца камень, які
перш быццам меў фігуру жанчыны з малым дзіцем на руках і з пацеркамі на шыі.
Гэты камень-акамянелая жанчына. Здарылася Іэта так. У аднэй вёсцы жабраком,
якія былі Хрыстос і Апосталы, не далі есьці, пакарміла іх толькі адна баба.
Жабракі сказалі бабе ўцякаць з вёскі і не аглядацца. Баба ўзяла на руку
дзіцё і пайшла з вёскі, але аглянулася назад. У гэты час уся вёска
абярнулася ў возера, а жанчына з малым дзіцем акам'янела [35]. У в. Ражаны на
Случчыне ёсьць паданьне, паводле якога дзядок, кога ў вёсцы ня пусьцілі
начаваць, усю вёску абярнуў у камяні, якія і цяпер ляжаць ў дуброве, а
дзяўчыну з вёскі, якая ціханька прынесла дзядку хлеба і не паслухала дзеда-
уцякаць і не аглядацца,-абярнуў у зязюлю. Зязюля ўсёразумее, лётае над
камянямі і плача, а камяні ўсё гэта чуюць, але сказаць ня могуць [36].
Аб тым, як перавяліся ыагуты на Русі перадае цікаўную былінную аповесьць В.
Ю. Ластоўскі. Супроць сямёх славянскіх магутаў зьявілася двое, "сілы
нятутэйшай", і што магуты перасякуць іх напалам, то становіцца іх удвая
болей, і ўсе жывы. Урэшце атрымалася з дваіх, сіла нязьлічоная:
Спужаліся магуты харобрыя,-
Пабеглі ў камяныя горы, у цёмныя пячэры...
Як дабяжыць магут да гары,-так і скамннее;
Як дабяжыць другі,-так і скамянее;
Як дабяжыць трэці,-так і скамянее...
3 ліку старых магутаў не скамянеў адзін сьв, Мэркуры (Смаленскі), дзякуючы
заступніцтву багародзіцы і апякаваушамуся гэтым мітам духавенству [37].
Акамяненьне ў большасьці бывае з волі і жаданьня бога і зьвязана ўжо з
хрысьцяінскімі прадстаўленьнямі аб сьвяце і боскай кары. Але, як бачылі,
спатыкаюцца выпадкі, калі людзі акамянелі ад чараўнікоў. Пагудак аб
акамянеласьцях спатыкаецца ў Беларусі даволі шмат. Усе яны, як заўважае Н.
Янчук, адносяцца да глыбокай старасьветчыны.
Вельмі цікавымі зьяўляюцца пагудкі аб камянёхмайстрох. Тут ужо чалавек у
камені бачыць ня толькі фэтышы, ён заўважае ў камені, апроч матар'яльнан
істоты, істоту другую, жывую, рухомую. Камень збліжаецца з чалавекам,
становіцца яму дапаможнікам у яго працы. Камяні пачынаюць шыць чалавеку
вопратку, абутак. Так у в. Вароніне б. Сеньненскага пав. быў камень, які шыў
усё з адзежы, што трэба. Толькі прынясі матар'ял палажы на камень і разам
пяць капеек ад штукі і праз ноч будзе гатова. Ня трэба ні мерыць, ні
прасіць. Шыў ён доўга. Але адзін раз прынесла баба работу ды і кажа: "пашый
мне ІІі тое, ні гэта", ён так і зрабіў. Адзін рукаў ушыў у плячо, а другі
прышыў ззаду. Пасьля гэтага здарэньня каменькравец перастаў шыць зусім. На
гэтым камені, які аброс мохам, ёсьць лагавішча, дзе быццам кравец сядзеў,
калі шыў [38]. Другі такіж камень кравец у б. Сеньненскім павеце, знаходзіцца
каля в. Віркоў і завецца "Зьмяёў камень". У гэтым камені жыў зьмей у постаці
чалавека і гаварыў палюдзку. Занясуць, бывала, яму сукно шыць, пададуць праз
акно і папросяць: "майстрок, пашый абы надзець, хацяб і дрэнна", то ён пашые
так добра, як ніхто на сьвеіде. Дадуць яму колькінебудзь грошы, а ён ім
гатовую сярмяжку. А калі папрасіць: "майстрок, пашый мне харашэнька, каб
было ў царкву ў чым схадзіць!", то ён адзін рукаў ушые ў плячо, а другі
прышые ззаду. Зьмей гэты любіў дзяўчыну ў в. Абазёры. Аднаго разу, калі ён
загадаў дзяўчыне шукаць у яго галаве, і заснуў, найшла хмара, і загрымеў
гром. Ён кінуўся уцякаць, а пярун у яго стаў біць і на трэцім разе забіў.
Людзі яго знайшлі і закапалі [39]. Амаль што такіж легендарны камень
знаходзіцца на Бабруйшчыне. Вёрст пяць ад г. Бабруйску, пры Сьвіслаі кім
шляху, паміж шляхам і чыгункай, у лесе, на палянцы, ляжыць даволі вялікі
камень патрэскаўшыся, відаць, ад пяруна. Камень гэты ў народзе завецца
краўцом. Аб ім маецца ў мясцовых жыхароў паданьне, цікавае па сваім зьместу.
Дзе цяпер ляжыць гэты камень-жыў некалісь кравец. Кравец гэты быў такі, што
яго ня трэба было ні прасіць, ні паказваць, як шыць. Адзін раз прынесла да
яго шыць шлюбны ўбор дзяўчыначараўніца і стала яму тлумачыць, як зрабіць. За
гэта кравец не зрабіў усяго патрэбнага ёй. Чараўніца абразілася і хату з
краўцом абярнула ў камень. Кравец і пасьля гэтага доўга ня спыняў сваю
працу. Трэба было толькі палажыць палатно на камень, каб на другі дзень
знайсьці патрэбную вопратку. Як довад таго, што камень гэты раней быў
хаткай, народ паказвае на месца ў камені, якое формай падобна да вакна.
Трымаецца пагудка, што каліб разьбіць камень, то ўсярэдзіне яго знайшоўсяб
кравец. (Рыс.З) [40]. Падобны каменькравец знаходзіцца каля засьценку Замосьця
Дзісенскага павету пры дарозе з в. Стары Пагост. У камені быццам было
ваконца, у якое калі палажыць тканіну і сказаць, што пашыць, то на другі
дзень знойдзем пашытае. Дзеялася гэта датуль, пакуль нейкая баба не накідала
ў ваконца гною, кажучы пашыць ёй чаравікі. Бабу гэтую на месцыж скорчыла,
ваконца зачынілася і ніхто больш ня бачыў яго. Побач з гэтай легендай існуе
другая аб гэтым камені, з якой відаць, што каменькравец хадзіў па сьвеце.
Недзе ў якімсьці горадзе будавалі царкву і што людзі за дзень навозяць, то
чорт за ноч перакідае на другі бераг. Калі даведаўся аб гэтым прайдоху,
чорце кравец, то перакінуўся з каменя ў волата і пайшоў на тое месца, дзе
чорт бузаваў. І вось, што чорт перакіне праз раку камень, то ён яму назад
кіне два камені. Чорт колькі ні стараўся, ня мог асіліць краўца і ўрэшце
здаўся. Ад гэтай гульні сабралася там, дзе патрэбна было. гэтулькі каменьня,
што з яго і пабудавалі царкву [41]. Каменькравец быў каля в. Красналуцка на
Барысаўшчыне. Кравец, які быў у гэтым каменініколі ні з кім не гаварыў. Шыў
ён бязупынна і вельмі здольна і ніколі яго ня трэба было прасіць, а то
рэзаўна кавалкі матар'ял і кідаў. За работу яму прыносілі ежу [42]. Такую
кравецкую здольнасьць меў камень у Высокім Гарадцы ў б. Сеньненскім пав., на
якім у 1886 г. Е. Раманаў знайшоў надпісы, якія даюць магчымасьць далучыць
гэты камень. да, так званых, Барысавых камянёў. У вечары гэтаму каменю
прыносілі матар'ял і прасілі: "Сьцяпан, пашый мне жупан!" і раніцай
атрымоўвалі гатовае адзеньне. Доўга так шыў камень і атрымаў назву "Краўца".
Але раз п'яная жанчына захацела пасьмяецца над каменем. Прынёсшы ў вечары
сукно яна палажыла яго на камень і сказала: "Сьцяпан, пэшый мне ні тое ні
сёе!" Раніцай яна знайшла адзеньне сапсаваным-адзін рукаў быў ушыты ў падол,
і другі не на сваім месцы. 3 гэтага часу кравец і парастаў шыць [43]. Такіяж
самыя мотывы перадаюцца і ў паданьні аб краўцу "Сьцяпанкамені", які
знаходзіцца ля вытокаў р. Вяльлі. За нейкі ўчынак бог абярнуў краўца ў
камень. Але кравец Сьцяпан, калі клалі на гэты камень палатно,-ён шыў і на
гэтьт заробак жыла яго жонка Ульляна. Але калі адзін жартаўнік папрасіў яго
пашыць "ні то, ні сё" камень Сьцяпан шыць перастаў. Ульляна, даведаўшыся аб
гэтым, раніцай прышла да каменя, абняла яго сваімі рукамі і горка плакала
так доўга, што ад сьлёз яе ўтварылася рака, якая стала
звацца "Вульлянай" ці карацей Вяльлёй [44]. Каля Смургоняў на Ашмяншчыне Віл.
губ., ляжыць вялікі камень. Непадалёк ад каменя знаходзіцца мястэчка, якое
завецца Камень. У народзе засталося паданьне, што даўней, калі на камень
гэты палажыць два злоты, дык, вярнуўшыся да хаты, знойдзеш боты, якія
невядома адкуль зьяўляліся [45].
IV.
Здаецца, што больш за другія адмены камянёў, якія адбіваюцца ў народных
вераньнях і паданьнях, пашыраны на Беларусі камяні з рознымі знакамi, а
асабліва ступнёй босай нагі чалавека. У мку Вызна на Случчыне ляжыць камень,
які называецца "Божа ножка". На гэтым камені выразна відаць адбітак ступні
чалавечай. Над каменем пабудована капліца [46]. У Беларуцкай вол. на Меншчыне,
недалёка ад вёскі Мачаны, каля гарадзішча, знаходзіцца камень з высечанай на
ім падковай. Пераказваюць, што тут былі захаваны каштоўныя рэчы, у знак чаго
і паложаны гэты камень з паметаю. Такіж самы камень ляжаў і каля Сёмкава
Тарадка [47]. Камень з адбіткам ступні нагі знаходзіцца каля р. Дзьвіны, пры
Пушкарскіх парогах, Вяліскага пав. Аб камені апавядаюць легенду, што тут
жыла дзяўчынаволат, якая ў адзін крок пераступала ўсю раку Дзьвіну. Толькі
раз яна спатыкнулася і наступіла на гэты вялізны камень, на якім і застаўся
адбітак яе нагі [48]. Камень са знакам, падобным на сьлед чалавека, маецца яшчэ
на паўдарозе з г. Слуцку ў мка Грозава, гэты сьлед быццам застаўся ад сьв.
Мікалая, які ішоў у бліжэйшую царкву, паказваць цуды [49].
У Вялейскім пав. Віленскай губ. ёсьць камень, на якім бачаць адбітак
чалавечае нагі. У Ашмянскім павеце, пры Іасьцінцы з Трок у Ашмяны, ёсьць
камень, гэтак сама з адбіткам чалавечае нагі. У дварэ Юзэфова, у полі, пры
в. Мэйры Лідзкага пав. на БЯЛІКІМ камені відаць адбітак чалавечае нагі; у
народзе кажуць, што гэта сьлед багародзіцы. У Троцкім павеце, дварэ Міткішкі
Казакіскай парафіі, на правым беразе р. Вяльлі знаходзіцца такіж самы
камень, які завецца сьледам маткі боскай [50].
У мку Перабродзьдзе і в. Мурашках, Перабродзкай вол. Дзісенскага пав.
Віленскай губ. знаходзяцца камяні са сьлядамі ног. У гэтымжа павеце на лузе
засьценку Заплісься, на камені выбіта шабля. У дварэ Каменапольле Міорскай
вол. Дзісенскага павету Віленскай губ., у мейсцы, званым "Сьвятая воля", быў
камень, на якім меўся адбітак пісталета і падковы. У мку Пагост Дзісенскага
пав. Віленскай губ. ёсьць камяні з выбітымі міскамі і падковамі [51]. Недалёка
ад в. Ківачына Пружанскага п. Горадзенскай губ., быў вялікі круглы камень,
на роўным месцы каторага відаць былі два паглыбленьні, падобныя да адбіткаў
чалавечых ног і ямка, якая быццам сталася ад таго, што хтось сядзеў на
камені. Гэтыя сьляды паводле народнага вераньня пакінуты сьв. дзевай, калі
яна ішла ў Ерусалім з малым Хрыстом на руках і адпачывала на камені.
Дажджавая вада на камені быццам ніколі не высыхае ў яго ямках і добра
памагае ад трасцы, калі ёю памыцца [52].
У фольварку Ласёўка б. Пагоскай вол. Ігуменскага пав. Менскай губ.
знаходзяцца два камяні, адзін з якіх, большы, мае форму сядла. На абодвых
вельмі выразна выбіты па адным сьляду босай чалавечай нагі.
Камяні з выбітымі на іх знакамі маюцца на магільніку вёскі Азяты Азяцкай
вол. Кобрынскага пав. Горадзенскай губ. Ня гледзячы на тое, што навокал
вёрст 10-30 няма нідзе каменьня, на гэтым магільніку знаходзіцца некалькі
вялікіх камянёў з невядомымі рысункамі: на адным камені, напр., выбіты
малаток і абцугі, на двух другіх камянёх-ножніцы і інш. Калі, дзеля чаго
выбіваліся гэныя знакі - невядома. У мку Няміраве Аляксандраўскай вол.
Бельскага пав. Горадзенскай губ. на старасьвецкім магільніку былі пліты з
выбітымі на іх рысункамі: сякеры, пілы, ботзў, ножніц і інш. Недалёка ад в.
Скалімава Малешаўскай вол. Бельскага пав. Горадзенскай губ. ляжыць камень,
які называецца "Божастопка". На гэтым камені выбіты сьлед левай чалавечай
нагі, ямка нібы зробленая канцом кія і рысунак месяца ў форме сярпка. Народ
лічыць гэта сьледам багародзіцы. У Жыровіцах, Жыровіцкай вол., Слонімскага
пав., Горадзенскай губ. маецца камень з адбіткам рукі [53].
Недалёка ад Карчмы Расальшчына Трабскай вол. Ашмянскага пав. Віленскай губ.
ёсьць камень з адбіткам леваіі чалавечай нагі ў панчосе і ўсярэдзіне
чатырохканцовы крыжык. Як заўважае Ф. Пакроўскі-Нарбут у "Dzieje narodu
Litowskiego" т. VII, мабыць мае на ўвазе гэты самы камень, аб якім кажа, што
на камені ёсьць нарыс татарскай басмы. Паводле народнай легенды сьлед гэты
пакінуў чорт, якога Ільля гнаў з зямлі [54].
Н. П. Авенарыус, робячы досьледы курганоў у Драгічыне Надбужным Горадзенскай
губ., сярод быльніку і кустоў знайшоў камень даўжыней 2 1/2 арш. і 1 1/2
арш. ўшыркі, на якім, абапал выбітага восьміканцовага крыжа, былі выразаны
нібы дзьве сякеркі, сходных з знондзенымі ў магільніках. Старыя людзі яму
пераказвалі, што на магільніку перш былі камяні з выбітымі на іх рознымі
рэчамі: сякерамі, скрыпкамі, падковамі і інш. [55]
У Лідзкім павеце Віленскай губ., каля вёскі Касьцянёва Васіліскай вол. у
полі, на мейсцы званым "Бамбізаўшчына", на гарэ, было гарадзішча круглай
формы, якое займала каля дзесяціны зямлі. На гарадзішчы магільнік. На гэтым
гарадзішчы знаходзілася шмат цікавых камянёў. Мелі гэтыя камяні самую
рознаякую форму з усякімі ямкамі на іх. Ляжалі яны ў некаторым сымэтрычным
парадку, быццам нябожчыкі, пахаваныя ў адну чаргу. На гэтых абросшых мохам
камянёх магчыма было разглядзець нешта падобнае да рысунку зьвяроў, птушак,
і наагул нейкія незразумелыя дзіўныя знакі. Форма некатарых камянёў так была
орыгінальна, што іх можна было палічыць за фэтышы [56].
Каля мка Пятровічы ў б. Клімавіцкім павеце быў камень з фігурамі і літарамі.
Раней гэты камень ляжаў на другім плоскім камені, а на версе яго быў яшчэ
трэці, меншы камень [57].
Сяляне апавядалі Шпілеўскаму, што недалёка ад Лагойску ў Лапанецкім лссе, на
высокай гарэ, знаходзіцца вялікі камень, які ўвесь пакрыты высечанымі на ім
фігуркамі [58].
Некаторыя камяні з знакамі ступні чалавека, як было адзначана
раней,зьяўляюцца паводле народнага паданьня, цудадзейнымі, і народ да іх
зьвяртаецца за дапамогай. Каля другіх такіх камянёў склаліся толькі
легендарныя паданьні, якія імкнуцца вытлумачыць зьяўленьня знаку на камені.
Дзеля чаго гэтыя знакі высякаліся на камянёх у Беларусі-кім і калі, ні ў
этноірафічнай ні архэолёгічнай літаратуры аб Беларусі нам знайсьці не
давялося. Ф. Пакроўскі заўважае, што знакі гэтыя маглі выбівацца
жарнаклёвамі, проста ў жарт, і ці не зьяўляюцца яны, такім чынам, нядаўніх
часоў? Бязумоўна, з такім поглядам Ф. Пакроўскага згадзіцца нельга.
Мы тут застанавіліся толькі на тых камянёх са знакамі, якія па нашай думцы
адбіваюць культавыя забабоны беларускага народу. Праўда.намі паказана
некалькі камянёў з такімі знакамі, як напр. з падковай, шабляй, пісталетам,
якія хутчэй за ўсё, ня былі культавымі каыянямі, а мелі другое
прызначэньне-паказвалі месца якогаколечы здарэньня і г. п Таксама варта
адзначыць, што тут апушчаны мной камяні з надпісамі, як Барысавы камяні,
камень Рагволада і інш. Такіх "пісаных" камянёў у Беларусі вельмі многа і аб
іх мною гатуецца асобны нарыс, тым больш, што яны цікавей з боку эпіграфікі,
чымся з культавага погляду. Сярод камянёў з надпісамі ня ўсе яшчэ разабраны
і разгаданы. Такія надпісы, як на камені, які быў знондзены
ДундукавымКарсакавым у Магілеўшчыне ў м. Раманаве [59], як камень з мка Пагосту
на Ігуменшчыне, які цяпер знаходзіцца ў Беларускім Дзяржаўным Музэі ў
Менску, як камень з надпісам, літары якога падобны на птушыныя лапкі [60]-да
гэтага часу застаюцца нікім неразгаданымі, можа варта былоб на гэтых камянёх
некалькі застанавіцца і ў гэтым нарысе. Магчыма, што гэтыя надпісы
зьяўляюцца рунічнымі знакамі, высечанымі сьвятарамі ў даўно мінулыя
паганскія часы. Таксама магчыма, што надпісы гэтыя былі высечаны ў глыбокія
старажытныя часы далёкімі чужынцамі (як надмагільныя надпісы ці інш.), якія
вялі праз Беларусь гандаль па Вялікім водным шляху. Пакуль гэтыя помнікі
старасьветчыны яшчэ ня вывучаны, аб іх значэньні прыходзіцца толькі гадаць.
V.
У народных вераньнях і паданьнях беларуса адбіліся камяні, якія выабражаюць
сабой розныя фігуры. Адны з гэтых камянёў, відаць, мелі сваю прыродную
форму, якая напамінала якуюколечы жывую істоту, другіяж атрымалі ад рукі
чалавека тую ці іншую форму. Аб камянёх з прыроднай формай склалася, відаць,
больш вераньняу і паданьняў, чым аб камянёх з фігурамі, зробленымі рукой
чалавека. Аб апошніх, якія былі бязумоўна зроблены з культавымі мэтамі, у
літаратуры ня маецца запісаных народных паданьняў. Здаваласяб, што камень з
выразнымі формамі павінен быў даць беларусу больш падстаў для ўтварэньня
легендарных паданьняў, чым просты камень, або з якімколечы знакам. Між тым
аб іх паданьняў няма. Чым гэта тлумачыцца, сказаць цяжка. Можна думаць, што
тыя бясформныя камяні "аб'явіліся" сваёй "цудоўнай" сілай і нарадзілі, такім
чынам, легендарныя паданьні. Высечаныяж рукой чалавека камяні, таксама як і
розныя каменныя прылады таго часу, пад канец сваёй эры павінны былі
мэханічна "выконваць" свае абавязкі перад чалавекам, пасьля складаньня ім
ахвяр і інш. Паступова адміраючы, вераньні і абраднасьці, зьвязаныя з гэтымі
камянямі, пачыналі чалавека абцяжаць і не пакінулі ніякіх паданьняў. Але
пытаньне гэта яшчэ толькі ў дагадках. Нам тут важна зазначыць адно, што
гэтым камянём чалавек некалісь пакланяўся.
Камяні з рознымі выразнымі формамі спатыкаюцца у Беларусі часта і адносяцца
да самых рознаякіх відаў жывых істот.
Так аб камені Рагвалода на Аршаншчыне, яки знаходзіцца недалёка ад Коханава,
каля вёскі Лісьцінава, у народзе трымалася паданьне, што камень гэты стаяў
на чатырох слупох ці нагах і з нейкай галавой. Але быццам якісьці мельнік
адсек галаву і ногі каменю і зрабіў з іх жорны. За гэткую гарэзасьць мельнік
з млыном згарэў. Па просьбе лісьцінаўскіх сялян, якія багомілі гэты камень,
у 1805 г. над каменем была зроблена каплічка [61]. Дэзідэры Рышардо, калі ў
1818 г., пісаў аб гэтым камені графу Румянцаву, гэтак сама дадаваў са слоў
старых людзей, што камень трымаўся на слупох і пад ім маглі гуляць дзеці
[62].
Ці запраўды быў гэты ка.мень на нагах і з галавой ці гэта вынік народнай
фантазіі-сказаць цяжка. Па цячэньні рэк Случы, Бярозы і Прыпяці па лесе
знаходзіліся каменныя слупы з высечаным тварам чалавека [63]. Татур таксама
паказвае на камень у Чэрвеншчыне (б. Ігуменшчына), які меў форму слупа, а
наверсе вызначаўся твар чалавека. Камень гэты ў народзе завецца "Цар Давід".
Таксама Татур кажа, што і па цячэньні рэк Лані і Случы знаходзяцца камяні,
якія маюць форму слупоў. Шпілеўскі перадае, што ў Берасьці, у Кобрынскім
прадмесьці, на правым беразе Мухаўца, быў агромністы курган, акружаны
насыпнымі капцамі і напоўнены дзіўнай формы камянямі. Паводле народнага
паданьня гэты курган зьяўляецца рэшткай паганскага копішча багіні Мажанны
(Мары) у літоўцаў ці ятвягаў, імя якой, як кажа Шпілеўскі, памінаецца ў
народных песьнях Горадзеншчыны. Каля кургана быццам былі раскіданы абчэсаныя
з выразпнымі фігуркамі, абпырсканыя крывёй (?) камяні. Калі высеклі каля
кургана лес, народ сабраў усе гэтыя камяні і склаў іх у адно месца, там, дзе
было копішча Мажанны. Шпілеўскі рабіўспробу праверыць гэтае паданьне, але
камянёў не знайшоў. Кажуць, быццам яны ляжаць усярэдзіне кургана [64].
У Бабруйшчыне на Пцічы маюцца два камяні зусім незразумелай формы. Аднаго з
іх народ заве "воўк", а другога "гусак" [65]. В. Завітневіч заўважае, што ў
Меншчыне знаходзяцца каменныя вылбражэньні розных жывых істот. Асабіста яму
прыходзілася бачыць каменную зьмяю і гуся [66]. Камень, на якім высечаны зьмеі,
знаходзіўся ў Літве каля мка Рогава Ковенскай губ. і завецца Zaltisзьмяя.
(Рыс. 4) [67].
Н. Янчуку ў часе яго падарожы 1886 г. на Меншчыне казалі аб камені, які
знаходзіцца каля вёскі Крынкі па дарозе з Жыціна ў Асіпавічы на Бабруйшчыне,
які меў быццам форму качкі і меў нейкую незразумелую моц [68].
Цікавае месца тут зай.мае так званыя "каменныя бабы". На Беларусі ёсьць
некалькі "каменных баб". Каменная баба маецца ў Віцебскім Дзяржаўным Музэі,
даволі груба апрацаваная. Твар яе нявыразны. Рукі зложаны на жываце.
На руках вызначаюцца бранзалеты. Ногі бясформеныя. 3 плеч на галаву
падымаецца нейкае ўбраньне. Велічынёй у рост невялікага чалавека (рыс.
5.) [69]. Каменная баба была на Бабруйшчыне ў мку Любонічы, яна зараз
перавезена ў Бел. Дзярж. Музэй (мал. 6), другая каменная баба на Бабруйшчыне
знаходзіцца недалёка адДняпра па дарозе з Рэчыцы ў Бабруйск. Гэтая баба мае
чатырохкантовую форму [70].
Каменная баба маецца і ў Менскім Дзяржаўным Музэі, прывезеная з Аршаншчыны,
з маёнтку Смаляны, куды яна была перавезена з маёнтку Дзядзілава (Рыс. 7).
Ф. Пакроўскі кажа, што каменныя бабы знаходзяцца ў в. Мяжэвічай на
Слонімшчыне, але апісаньня аб іх не дае [71]. Дзьве каменныя бабы знаходзяцца ў
Гомельскім парку, быццам, паводле здагадак, прывезеныя некалісь кн.
Паскевічам з поўдню і пастаўленыя ў парку каля свайго палацу. (Рыс. 8 і 9).
Напэўна шмат падобных помнікаў яшчэ ня знойдзена. Шмат іх ляжыць на дне
вазёр і рэк, кўды іх кінулі пры ўвядзеньні хрысьціянства.
На востраве возера Богіна б. Дзісенскага пав. стаяла каменная
чалавекаладобная фігура з шэрага гранітў ў поўчалавечага росту, са зложанымі
на грудзёх рукамі, з адбітай галовой. Фігуру гэтую называлі "Стод"
[72]. У
Алізаравічах б. Рэчьшк пав. Васількоўскага с. с. на могілках у капліцы ёсьць
каменная баба [73].
Пытаньне аб каменных бабах наагул вельмі складанае. У літаратуры гэтаму
пытанью было адведзена даволі многа ўвагі, але істота каменных баб застаецца
цёмнаю. Цяпер, калі гэтыя помнікі старасьветчыны зрўшаны са сваіх месц,
высьвятленьне гэтага пытаньня яшчэ больш ускладняецца. Няма ніякіх вестак,
дзе знаходзіліся ў Беларусі каменныя бабы: ці яны былі пастаўлены на
могілках, ці на копішчах, ці дзе ў іншым месцы. Магчыма таксама, што
некаторыя з іх прывезены ў Беларусь з поўдню, гэтае пытаньне часткай
высьветліцца пасьля вывучэньня пароды каменя, з якога зроблены гэтыя статуі.
Невядома таксама, на якіх аблічча мужчыны і на якіх-жанчыны. Але незалежна
ад гэтага можна з ўпэўненасьцю сказаць, што ў сваіх вераньнях беларус ведаў
каменныя чалавекападобныя статуі.
Н. Весялоўскі думае, што каменныя бабы належалі турэцкаму народу ў пару яго
шаманскага вераньня, што яны выабражалі ворага, які загінуў ад рукі гэроя,
на магіле якога і ставілі каменную статую [74].
3 прыняцьцем на Беларусі хрысьціянства камень ня страціў да сябе пашаны.
Пакланеньне камянём заставалася яшчэ вельмі доўга. У некаторыхжа выпадках
замест каменных багоў, якія былі аб'яўляны паганымі, народ стаў на камені
высякаць хрысьціянскія эмблемы. Там, дзе раней стаялі камяні з паганскімі
багамі, паступова там пачалі зьяўляцца каменныя крыжы і г. д. Каменных
крыжоў на Беларўсі засталося даволі многа. Мне асабіста здаралася бачыць
каменныя крыжы на Віцебшчыне, непадалёк ад Тадулінскага манастыра, на
Ласосінскіх могілках у б. Сялюцкай вол., якія відаць пастаўлены тут ужо
пазьней і зрушаны з сваіх першых мейсц. Часта сустракаюцца агромністыя крыжы
на Полаччыне па старадаўніх шляхох.
Між іншым, на Полаччыне вядомы так званыя "жальныя крыжы"-два ў Якіманіі
каля царквы і адзін каля вёскі Ксты, непадалёк ад г. Полацку. На апошнім
ёсьць такі надпіс: "сто вьхрь станько..." Першы Якіманскі крыж стаіць на 275
крокаў ад Зах. Дзьвіны, на высокім кургане, які мае каля 360 крокаў наўкола
ўнізе і каля 150 ў верхняй частцы. Уся вышыня крыжа 64 цалі; шырыня паземнай
перакладзіны 34 цалі, а таўшчыня 9 1/2 цаляў. (Рыс. 10). Другі Якіманскі
крыж крыху меншы; уся вышыня яго 44 цалі, шырыня 30 цаляў. Ён зрушаны з
свайго першага мейсца і пастаўлены на царкоўных могілках.(Рыс. 11 і 12).
Трэці крыж з надпісамі знаходзіцца каля в. Ксты. Ён па тыпу аднальковы з
папярэднімі. Уся вышыня яго каля 54 цаляў, шырыня ў верхняй частцы 30 цаляў,
таўшчыня 10 цаляў. Частка надпісу на ім выветрылася. (Рыс. 13). Назва вёскі
"Ксты" паказвае, што тут, відаць, быў не адзін такі крыж. Што азначае
надпіс, які захаваўся на гэтым крыжы, сказаць цяжка таму, што сьцёрлася
частка надпісу. Н. Кайгародаў думае, што .Кстоўскі" крыж пастаўлены на
брацкай магіле ў часвойнаў Івана Грознага са Сьцяпанам Баторым. Стаіць гэты
крыж не на старым сваім месцы, а перастаўлены на новае [75]. У часе сваіх
архэолёгічных вышукаў на Полаччыне ў 1852 г. Гаворскі памінае аб гэтым крыжы
ў в. Ксты і падае яго надпіс у такім выглядзе: "Сть вь хра нько". Кажа і аб
каменным крыжы ў Бязьдзедавічах, які прынесены сюды са старадаўняга
могільніку; на гэтым крыжы Гаворскі разабраў такі надпіс, напісаны
славянскімі літарамі: "Во.мя.ца н сына н светого духа амннь. Сня паметь
поставлена по рабе божінм
хау став а поставил сынь по тіц ахл". Калям. Ветрына ім знойдзена некалькі
каменных крыжоў, на адным з іх можна было прачытаць "Іоанко
Неманушкевичь"... другія літары сьцёрліся [76].
Камень з выбітым на ім крыжам ляжыць у Дзісеншчыне, каля в. Луцкі [77]. Такіж
камень знаходзіцца каля в. Яваро, у мясцовасьці "Камяніца", Рагатнянскай
вол. на Слонімшчыне. Абапал крыжа быў надпіс, які сьцёрся так. што нельга
нічога разабраць. Тамжа ў в. Рудня, Бэркаўскай вол. таксама маецца камень з
выбітым крыжам. У народзе пераказваецца паданьне, што каля гэтага месца была
бойка са швэдамі [78]. Як вядома, на ўсіх так званых барысавых камянёх і на
камені Рагвалода выбіты крыжы. Цікаўныя крыжы знаходзяцца ў Тураўшчыне, аб
якіх паміналася вышэй. Тут вядомы каменныя крыжы: адзін у Тураве ў
БарысаГлебскай царкве (Рыс. 14), другі ў Крычаве, трэці ў Пагосьце (Рыс. 15)
і два ў в. Радзілавічы Тураўскага раёну. Кожны крыж будзе да сажня
вышынёй [79]. Цікавы каменны помнік, так званы "Федзькаў крыж" (Рыс. 16),
знаходзіцца недалёка ад Заслаўя. Калі глядзець на яго збоку Заслаўя, камень
мае від крыжа, а з процілежнага боку-фігуру чалавека. Паданьне кажа, што на
гэтым месцы гадоў-100150 таму разбойнікі забілі Федзьку і адабралі грошы,
якія ён атрымаў за прададзеную карову. Федзьку пахавалі і на месцы забойства
яго родныя паставілі крыж [80]. Шмат каменных крыжоў стаіць па дорогах у
Чычэрынскай вол. на Бабруйшчыне. Адзін з такіх крыжоў стаіць на раздарожжы з
в. Цяплух на Дзераўцы, і з в. Пратасевічы ў Асіповічы. Спатыкаюцца каменныя
крыжы ў канцы вёсак, да якіх, па старым звычаі, жыхары вёскі праводзяць
нябожчыка [81].
Каменны крыж стаіць пры дарозе на Аршаншчыне ў двары Галошава, б.
Коханаўскай в. (Рыс. 17). У г. Смаленску ў Тэнішаўскім музэі знаходзіцца
каменны крыж знойдзены С. М. Сакалоўскім у в. Кароўнікі і дастаўлены ім
упамянуты музэй (Рыс. 18). Падобны да гэтага знаходзіцца крыж у Рослаўскім
музэі (Рыс. 19).
VI.
Нельга сказаць, якому ласьне народу належыць першае запачаткаваньне культу
каменя. Можна толькі гаварыць аб першых заўважаных праявах гэтага культу ў
таго ці іншага лароду. Нельга сказаць, што культ каменя ў мінулым
беларускага народу зьяўляецца орыгінальнай зьявай, як і нелыа сказаць, што
ён запазычаны ад другіх народаў. Ён вынесены ім з сівой спрадвечнасьці, ад
сваіх прашчураў і ўтрымаўся аж да нашых дзён, падпадаючы розным зьменам, т;ж
што многа з першабытных вераньняў і паданьняў беларус пазабываўся і ўтварыў
новыя мотывы. Магчыма, што некаторыя мотывы блізкія да вераньняў і поглядаў
беларуса, пры ўсякіх стасунках яго з другімі народамі былі запазычаны ад
суседніх народаў, таксама як маглі запазычыць і ў беларуса яго суседзівера
ў камяні вырастала органічна тысячагодзьдзямі ва ўсім чалавецтве. Прывыкшы
спрадвеку ла сталых поглядаў і вераньняў, беларус трымаўся і, бо яны
адпавядалі яго культурным дасягненьням. Апошняс пацьвярджаецца тым, што
замена дахрысьціянскай рэлігіі на хрысьціянства не зьмяніла яго старадаўных
паганскiх поглядаў, якія дагэтуль яшчэ ў значнай меры трымаюцка мяйсца.мі ў
сьветаглядзе часткі найбольш прыбліжанага да прыроды жыхарства нашага краю.
У беларускіх паданьнях аб паходжаньні каменя праяуляецца чалавек-дасьледчык
прыроды. Ён бярэ формы каменя і раўнае іх з другімі рэчамі: з хлебам, пнямі,
жывёлахі, людзьмі, зямлёй і інш. Ён заўважае, што перапалевы камень
рассыпаецца, драбнее і злучаецца з зямлёй і праводзіць аналёгію каменя з
зямлёй. Вядома, фантазія беларуса не аб.мяжоўвалася толькі такім
параўнаньнем і знайшла тут сабе багатую глебу для розных легендарных
пераказаў.
Выкрэсаны з каменя агонь у значнай меры прыцягаў увагу чалавека да каменя,
выклікаў у ім пачуцьцё страху і хіліў да пакланеньня каменю. Чалавек, які
жыў за тысячы год да нас, ня мог даць праўдзівага тлумачэньня прыродным
зьявам і, прыпісваючы іх рознай невядомай яму моцы, у якой ён пасвойму
ўпэўніваўся, стаў абагаяўляць камень і пакланяцца яму. Тут цяжка
разьмежаваць, дзе камснь быў толькі як фэтыш і дзе чалавек наглядау у камені
бытнасьць духаў-анімізм. Культ каменя ўтварыў самыя рознаякія адмены
пакланеньня каменю, выклікаў розныя новыя вераньні, якія, відаць, шырака
былі распаўсюджаны. Мы бачылі, што нават з Пскоўшчыны прыяжджалі ў Меншчыну
на паклансньне "Дзям'яну" і "Мар'і". Гэта сьведчыць аб тым, што культ каменя
ў Беларусі моцна трымаўся да самага апошняга часу, прычым былі камяні, якія
далёка славіліся магічнпй сілай.
Паступова, з разьвіцьцём вераньняў аб паходжаньні камянёў складаюцца легенды
аб акамянелых людзёх, скаціне і розных рэчах. Прадстаўленьне гэтае, відаць,
мае сваю глыбокую даўніну, бо легенда аб скамяненьні жонкі Лота запісана ўжо
ў бібліі. Апошні мотыў між беларусаў значна папіыраны, магчыма, мае ён свае
падставы ў геолёгічных акамянеласьцях. Калі ўзьнікла вераньне аб магчымасыді
абярнуцца чалавеку ў камень, то зьявіліся паданьні і аб акамянеласьцях, якія
прыпісваюцца пэўным здарэньням. Тут, з аднаго боку, мы бачым, што наша
гістарычнае мінулае паклала адбітак на гэтыя вераньні. Выказваецца трагічнае
палажэньне нашага народу ў часе запаланеньня Беларусі ўзброенымі чужынцамі.
3 другога боку паданьні аб акамннеласьці людзей атулены хрысьціянскімі
сьветапоглядаы:, што не дае часам магчымасьці разгледзець першапачатную
аснову гэтых паданьняў.
Пасьля таго як утварылася вераньне аб акамянеласьці людзей, якія ў часе
свайго зямнога быцьця мелі тыя ці іншыя здольнасьці да працы, была ўжо
падстава, каб гэтыя акамянелыя людзі ня спынялі сваёй працы.
У багатырскім эпосе, апрача прыведзеных вышэй ІІаданьняў, вядомы яшчэ такія
легендарныя паданьні, напрыклад,-каб перамагчы бабу-Югу і яе войска, волату
Васілю Васілёвічу патрэбна каменная страла, якую ён пускае у бабу-Югу і
заганяе яе гэтым у падзямельле [82]. Сярод казачных асілакаў Івана Златавуста,
Ірвідуба, Вярнігара значыцца і Камяньнік [83]. У першым выпадку камень
зьяўляецца толькі як сродак для перамогі бабы-Югі, а ў другім-камень
увасабляецца толькі як моц.
Варта гэтак сама спыніцца на вельмі распашыранпй зьяве ў Беларусі, гэта на
камянёх з адбіткам ступні, у большасьці босай, нагі чалавека. Пакроўскі, Ф.,
як бачылі мы, прыпісвае зьяўленьне такіх знакаў забаве жарнаклёвау. Між тым
знакі гэтыя на камянёх, на маю думку, зьяўляюцца надзвычайна цікаўнымі для
вывучэньня культавых перажыткаў беларуса. Сьляды гэтыя сьведчацьаб жыўшым
некалісь у беларусаў вераньні, што душа чалавека па сьмерці доўга ходзіць,
спатыкаючы розныя перашкоды, пакуль знойдзе спакой. Дзеля падмацаваньня
гэтае думкі можна спаслацца на наступныя факты. Яшчэза нашай памяцьцю
спатыкаліся часам кладкі на сьцежках, праз ручаі, з выразанай на іх ступнёй
наі і чалавека, якая, згодна народнаму вераньню, павінна паказваць душы
нябожчыка, якая ходзіць па зямлі, шукаючы раю, што па кладцы яна можа
прайсьці ручаёк.
В. Ю. Ластоўскі апавядаў мне, як ён, будучы яшчэ хлапчуком, са.м памагаў
старому сваяку хадзіць у лес за дрэвам і класьці кладку з выразаным сьледам
праз ручай на памін душы памёршых людзей. Такія кладкі на Дзісеншчыне каля
Пагосту і Гарманавіч сустракаюцца часта. Хто праходзіў праз кладку са
сьледам, павінен быў сказаць "Памажы Божа" на інтэнцію таго, за чыю душу
паложана была кладка.
Трэба думаць, што сьлед на кладцы мае сувязь са сьледам на камянёх. 3
прыведзеных паданьняў аб гэтых камянёх нельга нічога падобнага ўгледзець;
паданьні гавораць зусім аб іншым. Але гэта ня знача яшчэ, што выказаны мной
погляд гэтым касуецца. Амаль што ўсе паданьні аб гзтых камянёх маюць
хрысьціянскія мотывы. Між тым гэтыя мотывы не даюць ніякай падставы для
вытлумачэньня зьяўленьня гэтых знакаў нп камянёх-усе яны прыпісваюць іх
дзсйнасьці боскай, або нячыстай моцы. Саміж камяні сьведчаць, шго
гэта-справа рук чалавека. Камянёў з такімі знакамі ў нас цшат і яны
спатыкаюцца скрозь на ўсім абшары Беларусі. Значыцца рабіліся гэтыя сьляды
ня так сабе, а з якойколечы невядомай нам мэтай. Прыходзіцца такім чынам
гадаць, што быў калісьці такі час, калі чалавек высякаў сьлед ступні нагі ў
выніку сваіх культавых поглядаў. У выніку такіх меркаваньняў можна
дапусьціць, што знакі І'этыя павысяканы ў вельмі глыбокую старыну. Апошняе
пацьвярджаецца тым, што яшчэ да часу ўвядзеньня хрысьціянства, відаць,
адпаведнае вераньне стала траціць сваю выразнасьць, у выніку чаго перасталі
высякаць сьлед на камені і паволі забыліся аб гэтых знаках, таксама як
чалавек забыўся аб сваіх каменных прыладах. Каліж стала зьяўляцца
хрысьціянскае веравызнаньне са сваімі легендарнымі паданьнямі, беларус,
бачачы ўжо незразумелыя яму сьляды на камянёх, стаў утвараць каля іх легенды
з хрысьціянскімі мотывамі. Такім чынам камяні са сьлядамі, раскіданыя пры
дарогах і на палёх Беларусі, зьяўляюцца цікаўнымі помнікамі мінулага ў аднэй
з галін вераньняў беларуса - аб жыцьці душы чалавека на "тым сьвеце". Пры
вывучэньні старажытнай культуры беларуса, дасьледчык прымушаны будзе
зьвярнуцца ня раз да гэтых помнікаў, якія цяпер застаюцца бяз усякай увагі.
Мы бачылі, якое вялікае значэньне каменя было ў культавым быце беларуса ў
так званыя паганскія часы. Калі хрысьціянская рэлігія, дзякуючы свайму
офіцыйнаму палажэньню, стала рашуча выцясьняць паганскія вераньні, то і
пакланеньне камянёы у беларусаў атрымала некаторыя новыя формы. Там, дзе
раней чалавек у большасьці застанауляўся на прыродным выглядзе каменя, а
асабліва, калі ён чалавеку напамінаў, якую фігуру, у часы ўмацаваўшагася ўжо
хрысьціянства чалавек высякае на камені, ці прыдае каменю від хрысьціянскіх
эмблем. Ён высякае з вялікіх валуноў крыжы, якія ставіць на могілках, пры
шляхох, якія, відаць, павінны былі берагчы падарожнікаў, і ў канцы вёсак, да
якіх апошні раз праводзіліўсёй вёскай нябожчыка. Усё гэта сьведчыць, што
істота вераньня ў камень застаецца таяж самая, як і да хрысьціянскай пары.
Як было ўжо адзначана ў сваім месцы, камень у гэтых выпадках ня быў толькі
матар'ялам. Чалавеку шмат лягчэй было паставіць пры дарозе, пры вёсцы і на
могілках драуляны крыж, апошняе сьведчыць, што камень сампасабе зьяўляўся
для чалавека ўбогаяўлёнай часткай прыроды. Зробленыя з яго культавыя рэчы
набывалі асаблівую сьвятасьць і, такім чынам, большую моц свайго ўплыву.
Увага да стар. 174. Каменныя слупы на берагох ракі Птычы і інш. з
выабражэньнем на версе аблічча чалавека, вельмі падобны да тых слупоў
выабражэньнем людзскога твару ў Ітылю (Астрахань), аб які.х апавядае арабскі
пісьменьнік ІбнФадлан (20-е гады X ст.). Ён кажа: "... У часе калі
прыплываюць іх (русаў) судны да якарнага месна. кожны з іх выходзіпь, маючы
з сабою хлеб. мяса, малако, цыбулю і гарачы трунак, падыходзіць да высокага
пастаўленага слупа, які мае твар, падобны да чалавека, а ўкруг яго малыя
выабражэньні; ззаду гэтых выабражэньняў пастаўлены ў зямлі высокія слупы.
Ёнжа падходзіць да большага выабражэньня. кладзеіша ніз (ІІростлрается)
перад імі і кажа: о госпадзіне, я прышоў здалёк, са мноі'і дзяўчат-столькіта
і столькі галоў, сабалеў-столькі і столькіта скур. пакуль не памяне ўсё, што
ён ІІрывёз з сабоіі з свайго тавару..." Ці ня кажа гэта аб тым, што з Птычы
беларусы гандлявалі ў хазарскай сталіцы Ітыль? Як вядома русы ў Ітылю вялі
ажыўлены гандаль, мелі там сваю колёнію і прадстаўніка ў мясцовым судзе. (А.
Гаркави. Сказанне мусульманскнх писателей о славянах і русах. Петербург,
1870 г. стар. 95-96).
1 Городцов В. Первобытная археологія. Москва, 1908, стар. 15.
2 Этнографнческое Обозренне 1893 г. № 1, стар. 155.
3 Шэйн. П. В. Матерналы для нзучення быта и языка русского населення
СевероЗападнаго края. Изд. Акд. Наук. СПБ. 1893 г. т. II, ст, 697.
4 Ibid. стар. 697.
5 Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды н обычаи, легендарные
сказання о лицах и местах. Собрал в Внтебской Белоруссни Н. Я.
Никнфоровский. Внтебск 1897 г. стар. 210-211.
6 Романов Е. Р. Белорусский Сборник. Витебск 1891 г. в. IV стр. 170.
Параўнай у Шэйна. материалы т. 11. с. 697.
7 "Крывіч", 1926, № 11, стар. 69. (Рукапісы Н. Я. Нікіфароўскага
недазволеныя да друку царскай цэнзурай).
8 Никнфоровский Н. Простонародные прыметы и поверья стр. 211.
9 Шейн П. В. Материалы, II. стар. 438.
10 Ксцов. Пресвятой камень (Мин. Губ. Ведом. 1868 г. № 50).
11 Михайловский Е. Археологические очерки Слонимск. у. Гродненск. губ.
(Труды Виленск. Отд. Москов. предвар. К-та по устройству в Вильне IX арх.
с'езда) Вильно 1893 г. Отд. 2, стар. 184, увага.
12 Веды даў у 1923 г. студ. БДУ Хлябцэвіч, запісаў студ. Іл. Барашка.
13 Падаў веды ў 1923 г. студ. БДУ Копцік, запісаў ст. Іл. Барашка.
14 Янчук Н. По Минской губернии (Записки из поездки в 1886 г.
Труды Этнографического отдела О-ва Любит. естеств. антрополог. и этнографии,
кн. IX в. 1, стр. 73.
15 Романов Е. Белорусский Сборник. в. V. стр. 297-298, аб "Галубінай кнізе"
бач. у Карскага Е. "Белорусы" т. 111, кн. 1, стр. 502-503.
16 Шгшлевскнй П. Путешествне по Полесьн ІІ Белорусскому краю. Петербург 1858
г. стр. 96.
17 К. Тyszkiewicz, Wilja i jej brzegi. Drezno,1871 г. стр., 115-116; 120.
18 Шпилевский. Путешествие, стр. 229.
19 Ibidem, стр. 236.
20 Tyszkiewicz K., Wilja i ej brzegi, стр. 103-105. 119 і іноі. Аб гэтымжа.
Материалы по истории и географии Дисненского и Виленского у. у. Виленской
губ. изд. А. Сапунова н В. ДруцкогоЛюбецкого, Витебск 1896 г. стр. 25-29. У
гэтанжа кніжцы, ва ўвагах на стар. 94, гаворыцца, што звычай кідаць хлебсоль
пры каменных заборах вядзецца і на рацэ Зах. Дзьвіне.
21 Покровский Ф. Археологическая карта Виленской губ. стр. 92.
22 Киркор А. Поселения в Белорусском Полесье. Живописная Россия изд. Вольфа 1882 г. т. III стр. 379.
23 Романов Е. Белорусский сборн.; в. V, стр. 12, 149, 161. 173, 184,185. Пра ЛатырКамень бач у Карскага. Е. Белорусы т. III кн. 1 стар. 81 і
503-504. Варта зазначыць, што рыбакі з возера Мядзёла, на Віленшчыне,
называюць "латыром' камень, уплецены лыкам у колца з лазовага дубца,
які служыць грузілам да невадоў.
Аб ужываньні каменя ў народнай мэдыцыне і багомленьня яго на Каўказе, падае
цікаўныя ведамкі др 1. Мінкевіч у сваім нарысе "Камни как медицинское
средство н как предмет обожання на Кавказе". надрук. у "Протоколах Засед.
Кавказского Медицин. Ова" 1893 г, № 13 и асобна. Сярод апісаных ім розных
відаў ужываньня каменя знаходзяцца некаторыя агульныя рысы з беларускімі
вераньнямі.
24 Анпмнле Н. Быт белорусскнх крестьян (Этнограф. сборник имп. русск.
Географ. О-ва. Петербург, 1854 г. в. II.. стар. 267
25 Романов Е., Белорусскнй сборник. в. IV, стар. 172.
26 Россия. Полное географическое описание нашего отечества. Под. ред. В. П.
Семенова, СПБ. 1905 г. т. IX, стр. 526.
27 Киркор А. Этнографический взгляд на Вилен. губ. Этнограф. сборннк, в.
III. стр. 179. Гэты шавец Гомсін у Кіркора значьшнп "философом".
28 Ibid, стар., 180.
29 Богдановнч А. Пережитки древнего миросозерцания у белоруссов. Гродно
1895, стр. 2425. Параўнай Кіркора "Этнограф. взгляд на Віл. губ." ст. 180.
увага.
30 Киркор А. Этнографнческнй взгляд на Виленскую губ. стр. 180.
31 Шэйн П. Материалы, II, стр. 439.
32 Са слоў ДракоДракона М. Ф., м-ка Пагост.
33 Крукоўскі А. Каменныя валы. Наш Край, 1926 г. № 45, ст. 53-54.
34 Янчук Н. По Минской губ. (Заметки из поездки в 1886 г.) Труды Этнографич.
отд. О-ва любит. естествознания, антропологии и этнографии. кн. IX. н. 1,
стр. 75.
35 Шэйн И. Материалы. II, стр. 434.
36 Сержпутоўскі А. Казкі і аплвяданьні Беларусі з Сяуцкага пав. Выд.
Інстытуту Беларускай Культуры. Менск, 1926 г. стр. 174.
37 В. Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўна ў 1920 г. стр.
61.
38 Раманау Н. Белорусский сборник, в. IV, стр. 172.
39 Романов Е. Бел. Сб. IV, стр. 170-171.
40 Са слоў Ю. Я. Бібілы. (Бел. Дзярж. Библіотэка).
41 В-т. Аб камянёх-краўцох. Крывіч. Коўна, 1926 г. № 6, ст. 46-47
42 Шэйн П. Материалы, II, 437.
43 Романов Е. Древнне ляпидарные памятники Западнорусского края.
(Записки Сев.Зап. Отд. Геогр. Ова. Вильна 1912 г. кн. III, стр. 66).
44 Материалы по истории и географии Дисненского н Виленского
у. у. Вил. губ. Увагі, ст. 91.
45 Кіркор А. Этнограф. взгляд на Вилен. губ. стр. 180.
46 Падаў веды 1923 г. студэнт БДУ Цімінскі, запісаў студэнт Iл. Барашка.
47 Арт. Ал. Матусевіча "Сав. Бел." № 192, за 1923 г.
48 Падаў Я. Т. Дадон, г. Вяліж.
49 Янчук Н. По Минской губернии. стр. 73.
50 А. Киркор. Этнографический взгляд на Виленскую губ., стр. 180.
51 Ф. В. Покровский. Археологическая карта Виленской губ., стр. 12.
52 Шэйн П. Материалы, II. ст. 442.
53 Ф. В. Покровский. Археологическая карта Гродненской губ., Вильна 1895 г..
стар. 19.
54 Покровский, Ф. Археологическая карта Виленской губ. стар. 92.
55 Авенариус Н. Дрогичин Надбужский и его древностн (Древности
Сев.Зап. края. СПБ 1890 г. т. 1, в. 1, стр. 36).
56 Ф. В. Покровский. Археологическая карта Виленской губ., стр. 98.
57 Фурсов. Дневник раскопок в Магилевской губ. Могилев. 1892 г.,стр. 28.
58 ІІІпилевский. П. Путешествие по Полесью и Белорусскому Краю, стр.
173-174.
59 ДандуковКорсаков А. Древний памятник "Волчьего Хвоста" в стране Родимичей
(ПолоцкоВитебская старина. Витебск. 1916. кн. III, ст. 35).
60 МасальскаяСурина. Памятники Старины. (Минская Старина, 1909 г. в. 1, ст.
94).
61 Шпилевский П. Путешествие... стр. 185. Ёсьць яшчэ адна цікаўная легенда
аб мельніку, якая, відаць, мае некаторую сувязь з заснавапьнем г. Менску.
Легенда гэтая апавядае, што на беразе Сьвіслачы пасяліўся магутчараўнік па
прозьвішчы Менеск, які пабудаваў на Сьвіслачы каменны млын, і які малоў муку
не са збожжа, а з камянёў. (Шпілеўскі, тамжа. стр. 124-125).
62 Северная Почта, 1818 г. №№ 74, 89.
63 Масальская-Сурина. Памятники старины (Минская Старина; в. 1, стр. 94).
64 Шпилевский П. Путешествие по Полесьи и Белорусскому краю. стр. 22.
65 Татур X. Очерк Археологическнх памятников на пространстве Минской губ.
ст. 34-37.
66 Завитневич В. Вторая Археологическая экскурсия в Пріпіятское
Полесье. Киев. 1891 г. ст. 21.
67 Древности. 1867 г. Май-Июнь. Археологический Вестник. стр. 137.
68 Янчук Н. По Минской губернии... стр. 75
69 Гэтая каменная баба прывезена мной у 1921 г. ў Віцебскі музэй з м.
Крынкі.
70 Срезневскнй. Збручский истукан Краковского музея (Записки Имп.
Археологического ова 1853 г. т. V. стр. 181).
71 Покровский Ф. Археологическая карта Гродненской губ. стр. 34.
72 3 апавяданьня М. Рудака. жыхара гор. Дзісна.
73 3 архіву Бел. Даярж. Музэю ў Менску.
74 Веселовский Н. Современное состояние вопроса о "Каменных бабах" или
"Балбалах", Одесса, 1915 г. стр. 24. Тутакаж дадны агляд літаратуры аб гэтым
пытаньні і прыложаны 63 ілюстрацыі каменных баб.
75 Н. Кайгородов. Екиманские древности. Из поездок по Витебской Белоруссии.
Археологическая заметка (Адбітак з 12 кн. "Светоч" зз 1912 г.).
76 К. Говорский. Археологические розыскания в окрестностях Полоцка. Вестннк
ЮгоЗап. и Западной России. Киев, 1863 г. Август; стр. 135-137.
Н. Кайгародаў відаць ня ведаў гэтага артыкулу пры вывучэньні Якіманскіх
старажытнасьцяй.
77 Покровский Ф. Археологическая карта Виленской губ., стр. 7.
78 Покровский Ф. Археологическая карта Гродненской губ., стр. 14 і 19. 3)
Настаўнік. Архэолёгічнын помнікі Тураўшчыны "Сав. Бел." 1923 г. № 66.
79 Ляўданскі А. Архэолёгічныя раскопкі ў Заслаўі. Працы і Матар'ялы Архэолёгічнаіі Камісіі, выд. Інст. Бел. Кулыуры. Менск 1928 г. малюнак 25. А. Н. Ляўданскім ласкава дадзены мне для майго нарысу малюнак
гэтага крыжу. Аб гэтымжа .Федзькавым Крыжы" бач. у "Сав. Бел." за
1923 г. № 66 арт. В. Дружчыца: " Заслаўль сівой старасьветчыны" В. Дружчыц, па заяве А. Н. Ляўданскага, няправільна бачыць у гэтым помніку
з аднаго боку рысы чалавека, а з другога крыж, што пры самым уважлівым
вывучэньні ў гэтым помніку падобнасьці чалавека ўгледзець нельга.
80 Рынейскі А. Матар'ялы па гісторыі этнографіі і архэолёгіі Бабруйскага
пав. "Сав. Бел". 1923 г. № 122.
Пры вывучэньні каменных крыжоў варта зьвярнуць увагу і на тое, што ў
некаторых выпадках каменны крыж ставілі проста дзеля практычных мэт. Так
напр., як відаць з выпісу ад 15 ліпня 1644 г. з гродзкіх кніг выканаўчага
ліста вознага Віцебскага ваяводы Юр'я Янкоўскага аб зробленым разьмежаваньні
між дваром езуітаў Віцебскай рэзыдэнцыі Комунёвым і дваром Андрэя
РымшыБелявым, які знаходзіўся недалёка ад Віцебскага замку. Пры правядзеньні
мяжы ставілі капцы, на каторыя клалі камяні і выбівалі на іх крыжы. Пры
памянёным разьмежаваньні былі выбіты крыжы на дзевятнаццаці камянёх
(Историко-юридическне материалы извлеченные из актовых книг губерний
Витебской и Могилевской. Вып. XXI стар. 481. Витебск 1891 г).
81 Апрача каменных крыжоў, з каменя часам вырабляліся невялічкія абразкі.А.
Семянтоўскі ў сваёйі кнізе "Белорусские древности" СПБ, 1890 г. па стр. 130
падае мялюнак і апісаньне такога абраза, знойдзенага ў Віцебску ў 1737 г.
82 Романов Е., Бел. Сб., III, с. 99.
83 ІЬіd. 7
© М. Мялешка ©
Запiскi
адзэлу гуманiтарных навук. Працы катэдры этнографii.
Т.1., Кн. 4., Менск, 1928. |